Статьи

Дзякуем Богу

Усё вакол утульна i прыгожа,

У небе безлiч зорак i планет,

Дзякуем, Усемагутны Божа,

Што стварыў такi цудоўны свет.


Бог Вялiкi i Магутны можа

Задаволiць кожную з патрэб,

Дзякуем Табе, наш Любы Божа,

Удосталь нам даеш надзённы хлеб.


Болей як нiхто не дапаможа,

Калі вельмi цяжкi час прыйшоў,

Ты заўсёды, Мiласэрны Божа,

Дорыш нам бацькоўскую любоў.


Разам з намi кожнае iмгненне,

У час шчаслiвы i ў пару трывог,

Мы схiляем прад Табой каленi,

Добры i ласкавы сябра Бог.


Нас вядзе жыццёвая дарога,

Лiчыць нам пражытыя гады,

З чыстым сэрцам Праведнага Бога

Будзем славiць за любоў заўжды.



Крынiца

Поэзия