Прыляцелі шпакі-запявалы,
На вярбе адшукалі свой "дом".
Дзе б яны ні былі, ні ляталі,
А вярнуліся ў тое ж гняздо.
Не паспелі абжыцца - запелі
Прывітальную песню вясне.
Я на золку падняўся з пасцелі,
Думаў, бачу ўсё гэта ўва сне.
Так і мы, куды б лёс ні заносіў,
Зноў вяртаемся ў "гнёзды" свае.
Хай вясна гэта будзе ці восень,
Пачынаем душою звінець.